Возера Івесь
Возера Івесь – знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне побач з возерам Шо. Яно невялікае, але вельмі маляўнічае. Плошча паверхні 0,54 км². Найбольшая глыбіня 26 м. Даўжыня 2,12 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,8 км.
Вада возера мае высокую празрыстасць і нават на глыбіні два метры бачнае дно. Таму гэтае возера любяць дайверы. На возеры ёсць востраў плошчай 1 га.
На берагах возера месціцца некалькі аграсядзібаў, у тым ліку і “Запаветны востраў”, якая летась была прызнаная лепшай аграсядзібай Беларусі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара.
