Возера Нешчарда



Возера Нешчарда знаходзіцца ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрысы. Мае легендарную вядомасць дзякуючы твору Яна Баршчэўскага „Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.

Нешчарда адметнае самай даўгой сярод азёр Беларусі берагавой лініяй (50,18 км). Найбольшыя глыбіні возера знаходзяцца па цэнтры абодвух плёсаў, на якія возера дзеліцца вузкім перашыйкам. Найбольшая глыбіня (8,1 м) знаходзіцца ў паўночным плёсе.

Шэсць ручаёў і рака Атлайская ўпадаюць у возера. З возера выцякае рака Нешчарда. Пратокамі злучана з азёрамі Доўгае, Круглае і Межна.

У роднай вёсцы Яна Баршчэўскага Мурагі, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка, стаіць яму помнік.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара