Вроцлаў назвалі найлепшым турыстычным кірункам Еўропы



Вроцлаў заваяваў ганаровае званне найлепшага турыстычнага кірунку Еўропы ў 2018 годзе. Менавіта гэты польскі горад назвала большасць рэспандэнтаў падчас апытання, паведамляе РИА Новости.

Галасаванне, у якім прынялі ўдзел каля 320 тысяч чалавек, праходзіла на сайце European Best Destinations. У выніку больш за 41 тысячы апытаных назвалі лепшым напрамкам для турызму „польскую Венецыю”. Следам размясціліся іспанскі Більбао і французскі Кальмар. У пяцёрку таксама ўвайшлі харвацкая Хвар і Рыга.

Характэрна, што папулярныя ў турыстаў горада паказалі не самы лепшы вынік у галасаванні. Так, Парыж апынуўся толькі на 13-м месцы, а Амстэрдам – на 15-м радку рэйтынгу.