Вучні з Падляшша наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі



У рамках летніку ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубронак” дзеці з Польшчы падарожнічалі па Беларусі.

У час экскурсіі па Мірскім і Нясвіжскім замках не толькі захапляліся архітэктурай, але таксама больш даведаліся пра славутую гісторыю беларускіх земляў.

– У гэтых мясцінах я была ўпершыню. Мяне ўразілі гэтыя замкі. Пра Нясвіжскі замак недзе я чытала. І гэта было для мяне цудоўна, што я магу пабачыць.

– Мне вельмі спадабалася экскурсія. Вельмі цікава. Я даведаўся шмат цікавых рэчаў пра Менск. І пра Мірскі замак. І пра замак у Нясвіжы.

– Мне найбольш спадабаліся партрэты продкаў Радзівілаў. Але я не хацеў бы жыць у замку. Мне лепш жыць у хаце. Бо быць князем, або нейкай знатнай асобай, мне здаецца, цяжка.

– Думаю, што часам ім было цяжка. Але думаю, што яны мелі замкі вельмі сучасныя.

Нагадаем, у летніку „Зубронак”, што над Нарачай, прыняла ўдзел каля сарака вучняў. Дзеці, якія вывучаюць беларускую мову, знаёміліся з культурай і традыцыямі Беларусі на працягу больш чым тыдня, з 25 па 03 жніўня.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя