Вуліца Караткевіча ў Воршы
Вуліца, якая мае імя пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, знаходзіцца ў самым цэнтры Воршы. Гэта зусім нявялікая вуліца, яна ідзе перпендыкулярна вуліцы Леніна і спускаецца да Дняпра, ад яе убок адыходзіць вельмі доўгая вуліца Марата.
Вуліца шмат разоў змяняла назвы – на пачатку 20 стагоддзя яна называлася Піваваранай, бо на ёй месціўся знакаміты Аршанскі бровар, заснаваны 131 год таму, у час беларусізацыі яна мела імя Усевалада Ігнатоўскага, падчас масавых рэпрэсіяў – Варашылава, падчас вайны – зноў – Півавараная, пасля зноў Варашылава, пасля – Касманаўтаў, а цяпер – імя Уладзіміра Караткевіча.
Аршанскія краязнаўцы сцвярджаюць, што ні адна з вуліц у Воршы так шмат разоў не змяняла назвы.
Цяпер на вуліцы знаходзіцца – 7 прыватных дамоў – адзін з іх, у якім жыла сям’я Уладзіміра Караткевіча пасля вайны. Цяпер тут жыве муж пляменніцы Караткевіча.
А таксама на вуліцы ёсць: фабрыка “Ніць”, Аршанскі радзільны дом, будынак бровару ў паўзруйнаваным стане, царква святога Леаніда, знак – пачатак Дарог, ратавальная станцыя на вадзе.
[Not a valid template]
здымкі: кастрычнік-лістапад 2014
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя