Вуліца Лугавая ў Менску
Вуліца Лугавая – частка старога драўлянага Менску, які знікае. Унікальнасць вуліцы Лугавой у тым, што гэта, па сутнасці, бераг Свіслачы.
Журналіст Андрэй Лапцёнак гаворыць:
“Жыў праз дарогу. Увогуле, каларытны раён… Быў). Дакладна памятаю ў 70-ыя там праз хату, у кожнага быў свой човен. Дакладна на першай лініі да вады”.
Увесну на Лугавой прыемна, Свіслач разлілася, рыбакі ловяць рыбу, лебедзі плаваюць, дзікія галубы вуркочуць.
Беларускае Радыё Рацыя