Вулкан на Курылах выкінуў попел на вышыню 3,5 км
Вулкан Эбека на курыльскім востраве Парамушыр выкінуў слуп попелу на вышыню да 3,5 кіламетра, перадае РІА «Навіны».
У МНС Расеі адзначылі, што шлейф ад вулканічнага попелу распаўсюдзіўся па паветры ў паўночна-ўсходнім напрамку на адлегласць да шасці км.
У расейскім горадзе Паўночна-Курыльску, які знаходзіцца недалёка ад вулкана, паху серавадароду няма.
Небяспекі для жыхароў горада няма, удакладняе агенцтва.
