Вячаслаў Бортнік: У Амерыцы адносна ковіду з’явіліся добрыя навіны
У Злучаных Штатах Амерыкі да шараговых грамадзянаў чарга на вакцыну можа дайсці не раней за лета ці нават восень.
Сферы, дзе на тое ёсць магчымасць, па-ранейшаму застаюцца ў анлайн, – распавёў беларус, сябра Рады БНР Вячаслаў Бортнік.
Вячаслаў Бортнік: Я жыву ў горадзе Вашынгтоне, у амерыканскай сталіцы. І гэта знаходзіцца ў акрузе Калумбія. Мне цяжка казаць пра першую, ці другую хвалю. Я нават не ведаю, ці можна гаварыць пра гэта. Калі глядзець па графіках, дык гэта ўжо павінна быць трэцяя хваля. Зараз я магу сказаць, што ёсць ужо добрыя навіны, колькасць новых інфікаваных скарачаецца. І колькасць смерцяў таксама скарачаецца. Але гэтая змена пачалася толькі дзесьці тыдзень таму. Гэта добрая навіна.
РР: Якія абмежаванні яшчэ застаюцца і ў якіх сферах пераважна?
Вячаслаў Бортнік: Я хачу сказаць, што асабліва нічога не змянілася. Усё яшчэ дзейнічае абавязковы рэжым масак. Таксама ва ўсе публічныя месцы можна ўвайсці толькі з маскай. Рэстараны ў асноўным працуюць толькі на дастаўку ежы дадому, ці можна замовіць ежу, прыехаць і забраць яе. Але некаторыя рэстараны ўжо працуюць, але абавязкова трэба мець маску, каб знаходзіцца ў гэтых рэстаранах.
РР: А ці ёсць такія сферы, якія, на вашу думку, так і не вернуцца да нармальнага жыцця пасля таго, як пройдзе гэтая другая хваля?
Вячаслаў Бортнік: Справа ў тым, што, напрыклад, з адукацыяй, гэта кожны штат сам вырашае па-свойму. У некаторых штатах дзеці ходзяць у школу. Але ў большасці штатаў дзеці працягваюць займацца анлайн. Гэта таксама можна сказаць і пра вышэйшую школу, пра каледжы. Я думаю, ёсць такая надзея, што, калі ўсё пойдзе на папраўку, дык школы і вышэйшыя ўстановы пачнуць працаваць як і раней. І гэта чакаецца ўжо ў верасні гэтага года.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Размаўляла Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя