Вядомыя два выпадкі, калі беларусы ў Турцыі не выходзяць на сувязь пасля землятрусаў



Амбасада Беларусі ў Турцыі працягвае адсочваць сітуацыю па наяўнасці беларусаў сярод пацярпелых у выніку землятрусаў. Такая інфармацыя размешчана ў Twitter-акаўнце беларускай дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА.

„Устаноўлены два выпадкі, калі беларусы ў Турцыі не выходзяць на сувязь. Пасольства падтрымлівае пастаянны кантакт з іх сваякамі ў Беларусі, удакладняе інфармацыю ў кампетэнтных органах Турцыі”, – расказалі ў амбасадзе.

На большай частцы поўдня Турцыі і поўначы Сірыі ўсю ноч працягвалася выратавальная аперацыя пасля двух магутных землятрусаў, у выніку якіх загінула больш за 4 тысячы 300 чалавек. Краіны свету, уключаючы ЗША і Паўднёвую Карэю, адпраўляюць у рэгіён дапамогу пасля таго, як Турцыя звярнулася з заклікам пра дапамогу.