У плане транскантынентальныя пералёты з Менска



Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі вядзе перамовы па арганізацыі транскантынентальных пералётаў з Нацыянальнага аэрапорта Менск, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак на адкрыцці Беларускага транспартнага тыдня.

„Мы вядзем перамоўны працэс з рознымі кампаніямі. Мы зацікаўлены нават ствараць пэўныя ўмовы, каб прыцягнуць гэтыя кампаніі і яны лёталі на той жа Амерыканскі кантынент, у Паўднёва-Усходнюю Азію. Гэта адразу пачне працаваць на прывабнасць нашага аэрапорта як хаба”, – сказаў Анатоль Сівак.

Паводле яго слоў, у поўнай меры магчымасці для арганізацыі транскантынентальных пералётаў з’явяцца з уводам другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Менск.

zviazda.by