Вялізныя чэргі на мяжы з краінамі Еўразвязу
Вялізныя чэргі на мяжы з краінамі Еўразвязу і ў першую чаргу з Літвой захоўваюцца. Па дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта, на літоўскім напрамку сабралася больш за 960 фураў:
«Каменны Лог» – больш за 300;
«Беняконі» – больш за 240;
«Катлоўка» – больш за 200;
«Прывалка» – больш за 150 грузавікоў.
Выезду ў Латвію чакаюць больш за 120:
«Грыгораўшчына» – больш за 70;
«Урбаны» – больш за 50.
У Польшчы ёсць чарга толькі ў адным пункце пропуску – у «Брузгах» стаяць больш за 60 ціраў.
Беларускае Радыё Рацыя
