Вярнуць грошы па сістэме Tax Free цяпер можна ў менскім аэрапорце



У Беларусі зараз налічваецца больш за 400 крам, якія прадастаўляюць замежнікам магчымасць набыцця тавараў па гэтай сістэме.

Грошы па сістэме Tax Free зараз можна вярнуць і ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». У прэс-службе аэрапорта паведамілі аб адкрыцьці адпаведнага пункта вяртання наяўных грашовых сродкаў за пакупкі па сістэме Tax Free.

Новы пункт вяртаньня грошай па сістэме Tax Free знаходзіцца ў зоне працы крам Duty Free залаў вылету 2-3 на тэрыторыі аэравакзальнага комплексу.

Мэханізм вяртання грамадзянам Tax Free за набытыя тавары прымяняецца ў многіх краінах свету. І гэта, як адзначаюць у аэрапорце, спрыяе павышэнню прывабнасці гандлю й развіццю турызму. У Беларусі зараз налічваецца больш за 400 крам, якія прадастаўляюць замежнікам магчымасць набыцця тавараў па гэтай сістэме.

Адным з найбуйнейшых пунктаў афармлення вывазу тавараў з’яўляецца Нацыянальны аэрапорт «Менск», у якім афармляецца больш за 50% выпадкаў вяртання ПДВ.

тэлеграф