Вяртаецца цягнік Беласток – Станцыя Валілы
Вяртаецца чыгуначнае спалучэнне паміж Беластокам і Валіламі.
Ён будзе курсаваць у выходныя. Гэтым разам улады падрыхтавалі дзве пары цягнікоў.
Першы сёлета цягнік адправіў маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі:
– Вельмі цешуся, што лінія запушчана ў другі раз. Жадаю прыемнага падарожжа.
Цягнік Беласток – Станцыя Валілы будзе курсаваць да кастрычніка па выходных. Дадатковыя цягнікі пусцяць падчас Басовішча ды іншых фестываляў, якія адбудуцца ў Гарадку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
