Выезду з Беларусі ў ЕЗ на мяжы чакаюць больш 1060 фур



На мяжы Беларусі з Еўразвязам, па дадзеных на 8.00 22 жніўня, выезду чакаюць больш 1060 фур. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпагранкамітэта.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгараўшчына» сабралася больш за 10 грузавікоў, «Урбаны» — звыш 30.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакаюць больш за 40 велікагрузаў, «Катлоўка» — 140, «Каменны Лог» — больш за 270, «Беняконі» — звыш 150, «Прывалка» — больш за 280.

На польскім напрамку перад пунктам пропуску «Брузгі» сабралася больш за 140 фур.