“Выключыць любыя формы правакацыі ў вопратцы”
19 гадоў таму
Апублікаваныя новыя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Да прыкладу, пастанова абавязвае “мець ахайны знешні выгляд, выключаць любыя формы правакацыі ў вопратцы і знешнім выглядзе”. Экскурсаводы павінны “праяўляць павагу да дзяржаўных сімвалаў”. Ім нельга выказваць на экскурсіях суб’ектыўныя ацэнкі пра Беларусь і іншыя краіны, а пра Беларусь трэба фармаваць уяўленне як пра краіну, “прывабную для турыстаў”. Таксама экскурсаводы павінны сачыць за тым, каб з боку турыстаў не было некарэктных, правакацыйных ці іншых негатыўных выказванняў ці дзеянняў.
Беларускае Радыё Рацыя
