Вёска, якая з мінулага захавала толькі прысады



Многія сённяшнія беларускія вёскі ў XIX стагоддзі былі больш падобныя да мястэчак. Тут звычайна месцілася дваранская сядзіба, царква, альбо касцёл, у Заходняй Беларусі абвязкова і царкава, і кацёл. Ну і, канешне, – парк, прысады, сады.

Вёска Белая Ушацкага раёна як раз і належыць да населеных пунктаў з даўняй багатай біяграфіяй. Упершыню ў пісьмовых краніцах згадваецца ў 1552 годзе. Знаходзіцца роўна пасярэдзіне паміж Ушачамі і Лепелем на беразе маляўнічага возера Бельскае. На пачатку ХХ стагоддзя тут і сядзяба была (сядзібна-паркавы ансамбль Корсакаў), і царква, і касцёл. Сядзібу зруйнавалі ў 1917 годзе. Недзе ў той час былі страчаны і мясцовыя храмы. Замест іх пабудавалі ферму і школу. Цяпер у вёсцы няма нават сваёй крамы, час ад часу жыхараў Белай наведвае аўталаўка. Пра мінулае тут нагдваюць толькі велічныя прысады з дубоў і ліпаў.

Трагедыі Белага не скончыліся розрухам 20-х гадоў ХХ стагоддза. Яшчэ больш трагічнымі надарыліся 40-ыя гады. У час Другой сусветнай вайны Белую напаткаў лёс Хатыні – вёску спалілі разам з жыхарамі. Пра што нагадвае сціплая стэла ў закінутым садзе.

У ХХІ стагоддзі Белае пачало ператварацца ў дачны пасёлак. Сярод старых паўслепаватых хатаў павырасталі сучасныя, амаль дваранскія, сядзібы.

Але новая бяда атачыла з усіх бакоў Белае – баршчэўнік. Нідзе ў Беларусі не бачыў такіх джунгляў гэтай інвазіўнай атрутнай расліны. У два чалавечыя росты ўвышыню і цэлымі вялізнымі масівамі. Вось і рэшткі мясцовай сядзбы мы так і не змаглі пабачыць, бо шчыльна зараслі баршчэўнікам.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара