Вёсцы Мосар – 500 гадоў
500-годдзе адзначыла вядомая ў Беларусі вёска Мосар Глыбоцкага раёна. А стала яна вядомай дзякуючы ксяндзу Ёзаcу Бульку, які ператварыў звычайную вёску ў беларускі Версаль. Так называюць яе і да гэтай пары некаторыя турысты. Таму свята і пачалося з ушанавання памяці ксяндза і наведвання яго магілы.
Стоячы ля магілы Ёзаса Булькі, біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч зазначыў, што сваё жыццё, намаганні і малітвы ксёндз прысвячаў дзеля таго, каб жыццё на гэтай тэрыторыі было лепшым і прыгажэйшым.
– Каб людзі, якія тут жывуць, заўсёды знаходзілі дарогу да касцёла, дарогу да Бога. Таксама ён быў абаронцам перад тым злом, якое пагражае жыццю чалавека. І за гэта яму асаблівая ўдзячнасць не толькі ад вернікаў, але і ад свецкіх уладаў. Бо яго праца спрыяла жыццю кожнага чалавека, які жыве тут, на гэтай зямлі.
У час свята быў адкрыты памятны знак да юбілею, пасаджаны дрэвы, адкрыты сацыяльны прытулак для адзінокіх людзей. А таксама прайшоў мітынг-рэквіем ля помніка загінулым воінам. Напрыканцы адбыліся канцэрт, дыскатэка і святочны феерверк.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі