Высокі Атлас. Частка 4
Марока – урбанізаваная краіна. У гарадах пражывае больш за палову насельніцтва. Адміністрацыйным і палітычным цэнтрам ёсць Рабат, які з’яўляецца сядзібай манаршага двара. Разам з Фесам, Маракешам і Мекнесам ствараюць квартэт каралеўскіх гарадоў. Кожны з іх быў калісьці сталіцай пануючай дынастыі. Фес, напрыклад, сталіцай быў у VIII стагоддзі, і такі ранг захаваў на працягу трох дынастый. Пасля саступіў месца Маракешу за панаваннем Саадытаў (Гасанідаў). Алавіты правілі з Мекнеса, а сёння – з Рабата.
Я магу сказаць за Маракеш, дзе некалькі дзён я быў. Маракеш слынны сваімі сукамі (рынкамі), якія пасмай аточваюць галоўны пляц Джамаа-эль-Фна. Мячэць Кутубія, якая мае 900 гадоў.
Агулам горад можна падзяліць на дзве часткі: старую, альбо Медыну, дзе дзейнічаюць сукі, стаяць мячэці і прыгожыя дамы, што скрытыя ў забудовах вузкіх вулачак, а таксама новую, Каліз, дзе знаходзяцца сучасныя гатэлі, модныя гастранамічныя крамы, буцікі, начныя клубы, сядзібы банкаў.
Вось якая мясцовая ежа можа сустрэцца турысту, які не паглыбляецца ў высокую кухню.
Кесра – плоскі хлебчык.
Таджын – тушанае на малым агні мяса з гароднінай.
Сфендж – пончыкі, пасыпаныя цукрам альбо мочаныя ў мёдзе.
Тактука – салат з памідораў і зялёнай папрыкі.
Кускус – пшанічная каша, абточаная такой самай мукой.
Бегрыр – мараканскія блінцы з мёдам.
Сукі вядомыя керамікай.
Маракеш — гэта месца, якое варта аднойчы ўбачыць, бо тут захавалася і гісторыя, якая, праўда, далёкая нам, экзотыка, якая прыгадвае казкі з „Тысячы і адной ночы”. І месца бяспечнае. Як казаў адзін ахоўнік гатэля, уночы на кожных чатырох мясцовых маракешцаў прыпадае адзін супрацоўнік спецслужбаў. Таму начны Маракеш для аматараў начнога жыцця мае свае цікавосткі, пра якія я нічога сказаць не магу.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота і відэа аўтара