Выспа кветак



Выспа кветак – менавіта так называюць Майнау з непаўторным садам. Гэты райскі квітнеючы куток знаходзіцца на поўдні Нямеччыны і на поўначы Бодэнскага возера. Зусім побач праходзяць межы Аўстрыі і Швейцарыі.

Штогод на Майнау едуць тысячы турыстаў. І нядзіўна! Бо вы трапляеце ў казачны свет разнастайных кветак і экзатычных раслін. Дзякуючы асабліваму клімату, тут можна амаль увесь год любавацца разнастайнасцю кветкавых садоў, прыгожымі клумбамі ды аранжарэямі.

[Not a valid template]

Усё ж галоўным упрыгожваннем Майнау з’яўляюцца кветкавыя кампазіцыі рознай велічыні.

[Not a valid template]

У квітнеючым парку Майнау можна пабачыць багатую калекцыю матылькоў. Яны сабраныя з усяго свету.

[Not a valid template]

Многія прыязджаюць сюды сем’ямі, таму нават для самых маленькіх наведвальнікаў прадугледжаны месцы адпачынку. На тэрыторыі парку ёсць невялічкі заапарк, дзіцячая пляцоўка для забаваў і шматлікія кафэ.

[Not a valid template]

Іна Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі