Вызначаны самыя папулярныя краіны ў турыстаў-адзіночак
Даследаванні паказалі, што ўсё больш людзей аддаюць перавагу падарожжам у адзіноце, паведамляе Lonely Planet.
У турыстаў-адзіночак ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў некаторыя напрамкі аказаліся асабліва папулярнымі.
Паводле рэйтынгу Flash Pack, які прааналізаваў 4000 замоваў, зробленых з пачатку 2018 года, спіс самых папулярных краін ўзначаліла Шры-Ланка.
Самыя яркія ўражанні адзінокім падарожнікам, згодна водгукаў, падарылі ўзыходжанне на вяршыню знакамітай скалы Сігірыя і велавандроўкі да старажытных храмаў Паланнарува.
Перу аказалася другой найбольш папулярнай краінай у індывідуальных падарожнікаў. Вялікім попытам у турыстаў карысталіся узыходжанне на Вясёлкавыя горы і ветразевы спорт на Амазонцы.
Таксама ў рэйтынг папулярных краін увайшлі Балі, Японія, Іарданія, Танзанія, Харватыя, ПАР, Калумбія і Фінляндыя.