Як прывабіць турыстаў на Аўгустоўскі канал?



Што зрабіць, каб Аўгустоўскі канал стаў яшчэ больш прывабным для турыстаў?

Адказу на гэтае пытанне шукалі эксперты і прадстаўнікі мясцовых уладаў з Польшчы і Беларусі падчас канферэнцыі, якая прайшла 5 лістапада ў Аўгуставе. Удзельнікі сустрэчы згодныя з тым, што зараз найважнейшым з’яўляецца паданне транспамежнпй заявы пра ўнясенне Аўгустоўскага каналу ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Такую заяву ўжо падавалі ў 2010 годзе. Аднак яна не прайшла адборачнай працэдуры.

Сёння польска-беларуская канферэнцыя ў Аўгустове працягнецца.

Беларускае Радыё Рацыя