Як салідарызуюцца беларусы Чыкага
Дапамога сям’ям палітзняволеных і пацярпелых, анлайн сустрэчы ў Zoom, флэшмобы і гэтак далей. Так у асноўным цяпер выглядае праява салідарнасці беларусаў ЗША.
Усё вельмі залежыць ад штату, а таксама ад каронавірусных абмежаванняў, распавяла беларуска з Чыкага Жанна Чарняўская:
– Акцыі працягваюцца. Амерыка вельмі вялікая краіна, вельмі шмат штатаў, удзельнічаюць у акцыях. Ёсць больш актыўныя штаты, ёсць менш актыўныя штаты. У некаторых штатах, як у Каліфорніі, Ілінойсе, Чыкага, акцыі праходзяць амаль кожны тыдзень.
Жанна Чарняўская дадала, што дыяспары з розных штатаў камунікуюць паміж сабой, а некаторыя людзі працуюць адразу ў некалькіх групах.
Беларускае Радыё Рацыя
