Як салідарызуюцца беларусы Канады



COVID-19 паставіў на паўзу акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Канадзе, але не перашкодзіў надалей праяўляць салідарнасць.

„Найперш гэта дапамога асобным групам грамадзян на радзіме, а таксама прасоўванне беларускай тэмы ў канадскіх медыя”, – распавяла беларуска Валянціна Чэўчанка:

– На жаль мы спынілі акцыі салідарнасці таму, што ў нас поўны лакдаўн у Таронта. Я нават не магу ўбачыць сваю дачку, якая жыве ў іншым доме. Мы не можам збірацца больш, чым 10 чалавек на вуліцы, але ж гэта таксама ўсё прыпынілася. Мы выйшлі ў анлайн, зрабілі вялікі вебінар прысвечаны Случкаму збройнаму чыну. Запрасілі беларускіх музыкаў, збіралі грошы, каб іх падтрымаць. Зараз мы рыхтуем вечарыну да дня закаханых, таксама вебінар, таксама будзем збіраць грошы, каб дапамагчы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Валянціна Чэўчанка спадзяецца, што з надыходам вясны да прадстаўнікоў, у тым ліку канадскай дыяспары, вернецца пазітыўны настрой, і акцыі салідарнасці зноў стануць масавымі.

Беларускае Радыё Рацыя