Як сітуацыя з каронавірусам выглядае ў Італіі?
З 4 траўня, літаральна праз дзесяць дзён, плануюць змякчаць каранцін у некаторых рэгіёнах Італіі.
Пра гэта распавяла жыхарка паўднёвай часткі краіны, беларуска, якая жыве за мяжой 14 год, Міла Скарчылья. Пакуль што італьянцам фактычна нельга выходзіць з дому, у асаблівых выпадках — неабходна загадзя запаўняць анкету, — распавяла суразмоўца:
– На каранціне мы знаходзімся з восьмага сакавіка. Наш прэзідэнт па тэлебачанню аб’явіў каранцін, зараз вельмі строгія меры прадпрынятыя. На вуліцу можа выходзіць адзін чалавек з адной сям’і. То бок ён павінен запаўняць анкету, па якой ён можа знаходзіцца на вуліцы. Абавязкова пішацца імя, прозвішча, адрас пражывання і куды ты ідзеш.
Міла Скарчылья не выключае, што ў Італіі можа быць другая хваля эпідэміі. Такі сцэнар верагодны ў выпадку, калі італьянцы не праявяць дысцыплінаванасць пры змякчэнні каранціну.
Беларускае Радыё Рацыя