Як вайна ва Украіне паўплывала на колькасць наведвальнікаў Музея ікон у Супраслі?
Распачатая ў Беластоку кампанія «Праваслаўны, а не рускі» падняла шмат спрэчных пытанняў вакол нацыянальнага ўспрымання праваслаўя на Падляшшы.
Супрацоўніца Музея ікон у Супраслі Ева Жукоўская пракаментавала, якім чынам паўплывала вайна ва Украіне на працу музея:
– За апошні час мы назіраем усё больш украінцаў, якія наведваюць наш музей. Ёсць сярод іх людзі, якія некалі разоў наведвалі музей, каб яшчэ раз пабачыць нашыя іконы. І мы назіраем, што павялічалася колькасць наведнікаў з Украіны.
Адпаведна Музей ікон у Супраслі да 12 снежня ўключна запрашае ўсіх на часовую выставу марыйных абразоў «Благаслаўляць мяне будуць усе рады». На выставе прадстаўлены абразы Маці Божай з Падляшша, у тым ліку выявы 17-19 стагоддзяў.
Беларускае Радыё Рацыя