Як вярнуцца ў Беларусь (інфаграфіка)
Дзяржаўны памежны камітэт падрыхтаваў для беларусаў і замежнікаў інфаграфіку, каб дапамагчы разабрацца, як можна вярнуцца ў Беларусь ва ўмовах абмежаванняў накіраваных на недапушчэнне распаўсюду каронавіруснай інфекцыі.
Інфаграфіка змяшчае наступную інфармацыю:
– дзейныя пункты пропуску суседніх краінаў на мяжы з Беларуссю;
– спосабы вяртання беларусаў і замежных грамадзянаў на сталае месца жыхарства;
– рэкамендацыі па перасячэнню мяжы і праходжання санітарна-эпідэміялагічнага кантролю;
– звесткі пра транзіт праз тэрыторыю Беларусі.
