Як выглядае другая хваля каронавіруса ў Італіі
На чырвоную, аранжавую і жоўтыя зоны падзеленая ў сувязі з другой хваляй каронавіруса Італія.
Абмежаванні дзейнічаюць у залежнасці ад колеру. Але да 21 снежня адбылося змякчэнне каранцінных мераў у сувязі з каляднымі святамі, распавяла беларуска Міла Скарчылья:
– Больш стала не верыцца таму, што кажуць па тэлевізары, бо абстаноўка паказвае, што ўсё зусім па-іншаму. Усё ў асноўным так жа, як і было раней. У Італіі цяпер пафарбавалі рэгіёны ў колеры: чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя.
Міла Скарчылья адзначыла, што пакуль невядома, да якога месяца працягнецца лакдаўн. Але ён дакладна будзе дзейнічаць цягам студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя