Як выглядае каранцін у Ізраілі?



Не далей за 500 метраў ад дому можна адыходзіць падчас каранціну ў Ізраілі.

Трывае стан эпідэміі. Большая частка бізнесу закрытая, а людзі па магчымасці працуюць з дому, распавяла Дар’я Альперн Каткоўская, якая два гады жыве ў горадзе Эйлат:

– Каранцін у Эйлаце такі ж, як і ва ўсім Ізраілі, праўда наш горад закрыты для людзей з іншых гарадоў. Прыехаць можна толькі тады, калі ў цябе ёсць рэгістрацыя ў горадзе. Стаяць вайсковы патрулі, якія правяраюць мэту з якой ты прыязджаеш ці выязджаеш з горада.

Дар’я звярнула ўвагу на тое, што падчас каранціну вельмі важна мець пэўны графік, у адзін і той жа час прачынацца, штосьці рабіць па дому, прыкладна ў адзін і той жа час класціся спаць.

Беларускае Радыё Рацыя