Як выглядае лакдаўн у Шатландыі



Жыццё жыхароў Шатландыі працягвае імкліва пераходзіць у анлайн.

„Калі вернецца да нормы: адукацыя, бізнес ды ўсё астатняе, пакуль нават не абмяркоўваецца”, – распавяла беларуска Анастасія Даўбоўская:

– Сітуацыя з каронавірусам у нас неадназначная. Лічбы здаецца растуць, увесь час кажуць, вельмі пужаюць, афіцыйна ў нас лакдаўн, то бок каранцін. Мы не павінны выходзіць з дому без патрэбы, толькі па нейкай пільнай патрэбе.

Агульная колькасць станоўчых тэстаў на COVID-19 у Вялікабрытаніі хутка дасягне адзнакі ў 4 мільёны. Але з іх на Шатландыю прыходзіцца толькі каля 200 тысяч выпадкаў, з якіх памерла 6 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя