Як з Наваградка зрабіць турыстычную Мекку?



Старажытны Наваградак – горад велічных муроў і храмаў, Міндоўга і Міцкевіча – здаўна прыцягвае да сябе ўвагу беларускіх і замежных турыстаў. Але ці напоўніцу раскрываецца турыстычны патэнцыял горада і наваколляў?

Як горад сустракае сваіх гасцей і наколькі ўтульна ім на вуліцах Наваградка? Што з архітэктурных адметнасцяў, помнікаў удала пазіцыянуецца, а што несправядліва застаецца па-за турыстычнымі маршрутамі? Якія гарадскія мерапрыемствы могуць стаць візітоўкай горада і ці ёсць такія ўвогуле? Ці можа Наваградак стаць не менш папулярным, чым Мір і Нясвіж?

Ініцыятыўных жыхароў, работнікаў установаў культуры і турызму і ўсіх зацікаўленых запрашаюць абмеркаваць гэтыя ды іншыя пытанні, а таксама паспрабаваць знайсці спосабы паспяховага развіцця раёна падчас гарадскога афлайнавага ток-шоў  ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” “Турызм у Наваградку: як развіваць эфектыўней?”

Сваімі меркаваннямі і досведам падзеляцца госці сустрэчы:

Антон Астаповіч (Менск), старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў;

Зміцер Сурскі (Менск), старшыня Беларускага саюза дызайнераў;

Юлія Каляда (Гародня), дырэктарка ГА “ВелаГродна”, сябра Гарадзенскага гарадскога Каардынацыйнага савета па развіцці турызму.

Пасля дыскусіі адбудзецца канцэрт барда Змітра Бартосіка.

Мерапрыемства пройдзе 18 снежня, пачатак а 18-й гадзіне, Карцінная галерэя Кастуся Качана, вул. Замкавая, 9

Уваход вольны.

budzma.by