Якая краіна ў 2022 годзе выдала беларусам больш за ўсё шэнгенскіх візаў?



Еўракамісія апублікавала звесткі пра выдачу візаў у 2022 годзе. Паводле яе, за 2022 год у консульствах краінаў Еўразвязу ў Беларусі візы атрымалі 118 523 чалавекі, пры гэтым было 2 292 адмовы, заўважыла Office Life.

Для параўнання: па выніках 2021 году ў Беларусі выдалі 57 485 шэнгенскіх візаў, адмоваў было 656.

Статыстыка ўлічвае толькі візы тыпу C (кароткатэрміновыя). Таксама варта адзначыць, што яна ўлічвае не толькі беларусаў, але і тых, хто мае дазвол на сталае або часовае пражыванне ў Беларусі.

Больш за ўсё візаў у 2022 годзе выдаў консульскі аддзел амбасады Італіі — 36 127. З іх шматразовых — 28 104, адмоваў — 284.

Генконсульства Польшчы ў Гародні выдала 8 392 візы, з іх шматразовых — 7 736, адмоваў — 261. Амбасада Польшчы ў Менску выдала 4 232 візы, з іх шматразовых — 3644, адмоваў — 157.