Якія новыя фільмы здымаліся ва Уроцлаве?
Нядаўна выйшаў серыял «Wielka Woda» пра паводку тысячагоддзя ва Уроцлаве і Ніжняй Сілезіі 1997 году.
Ён хутка стаў хітом Netflix. Серыял стаў папулярным ва ўсім свеце, што з’яўляецца досыць рэдкай з’явай. Такіх выпадкаў у гісторыі горада было некалькі:
Бяжы, хлопчык, бяжы (2013)
Фільм пра хлопчыка, які збег з гета і, хоць яго прыняла полька, адправіўся ў небяспечнае падарожжа пасярод вайны. У фільме выкарыстоўвалі вуліцы Бжэска ў Олаўскім Прадмесці. Рух па вуліцы Kościuszki быў перакрыты ўзвядзеннем штучнай сцяны.
Фільм упершыню быў паказаны на кінафестывалі ў Котбусе. Са студзеня па снежань 2014 года яго паказвалі ў кінатэатрах Нямеччыны, Ізраіля, Вялікабрытаніі і Францыі, а таксама ў Венгрыі.
Charakter (1997)
Галандскі фільм 1997 года рэжысёра Майка ван Дзіма атрымаў прэмію Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове. Галоўны герой жыве са сваёй маці ў адным са шматкватэрных дамоў на вуліцы Mierniczej.
З 1997 па 2000 год фільм паказваўся ў кінатэатрах усяго свету. У Еўропе яго паказвалі ў Польшчы, Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландах, Італіі, Вялікабрытаніі, Даніі, а таксама ў Францыі і Чэхіі.
Жанчына ў Берліне (2008)
Чырвоная Армія ўваходзіць у разбураны Берлін. Гэта гісторыя жанчын, якіх аддалі на літасць савецкіх салдат прыйшлося выбіраць паміж выжываннем і самапавагай. У гэтай карціне Przedmieście Oławskie зноў стала галоўным месцам падзей.
Фільм дэманстраваўся з 2008 па 2010 год у кінатэатрах Германіі, Швецыі, Партугаліі, Даніі, Фінляндыі і Нідэрландаў.
Dywersant: Koniec wojny (2007)
Дзеянне серыяла адбываецца ў 1943–1948 гадах. Ён распавядае пра баявы шлях трох дыверсантаў, якія выконвалі заданні савецкага ваеннага камандавання ў апошнія гады Другой сусветнай вайны.
Сцэны ў Берліне здымаліся ва Уроцлаве, а нямецкая школа дыверсантаў – у замку Чоха. (Ніжняя Сілезія). Рэжысёр Ігар Зайцаў казаў, што здымаць «Берлін» ва Уроцлаве было не цяжка, бо з тых часоў ён амаль не змяніліся.
Серыял здымаўся пры польска-расейскай супрацы. Акрамя польскага і расейскага тэлебачання, правы на эмісію былі набытыя таксама ў Вялікабрытаніі.
Шпіёнскі мост (2015)
Галівудская пастаноўка, якой займаўся сам Стывен Спілберг, расказвае пра лёс амерыканскага юрыста часоў халоднай вайны, які абараняе ў судзе савецкага шпіёна.
Добра захаваныя шматкватэрныя дамы на вуліцах Mierniczej, Ptasiej i Kurkowej сапраўды адлюстроўваюць атмасферу нямецкага горада 1950-х гадоў. Фільм быў намінаваны на прэмію «Оскар» за лепшы дызайн-пастаноўку.
А якія фільмы здымаліся ў вашым горадзе?
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя