Японія змяніла каранцінныя меры для беларусаў
МЗС Японіі інфармуе, што ў сувязі з выяўленнем у Беларусі штаму «дэльта» каронавіруснай інфекцыі COVID-19 з 0:00 па Такійскаму часу 9 ліпеня 2021 года на грамадзян, якія прыбываюць у Японію з Рэспублікі Беларусь, распаўсюджваецца абавязковы трохдзённы каранцін у гасцініцы, якая вызначаецца карантыннай станцыяй порта прыбыцця, перадае Міністэрства спорту і турызму.
На 1-й і 3-й дні знаходжання праводзіцца абавязковае ПЛР тэставанне і пры двух адмоўных выніках грамадзяне могуць пакінуць гасцініцу і працягнуць праходзіць стандартную 14-дзённую самаізаляцыю ва ўласным жыллі.
Захоўваецца неабходнасць прад’яўлення на памежным кантролі сертыфіката аб адмоўным выніку ПЛР тэста на COVID-19, выкананым не раней, чым за 72 гадзіны да вылету ў Японію.
Адзначым, першыя 11 ліпеня 2021 года прыбыла ў Японію каманда беларускіх плыўцоў. Да пачатку Гульняў атлеты размесцяцца ў трэніровачным лагеры ў Амагасакі.