Яшчэ адна краіна пачне выдаваць шэнгенскія візы беларусам
З 9-га студзеня дакументы на шэнгенскую візу стала прымаць Харватыя: краіна ўвайшла ў Шэнгенскую зону з гэтага года.

Пералік дакументаў для афармлення шэнгенскай візы можна паглядзець на сайце харвацкага візавага цэнтра.
Атрыманыя да 1 студзеня 2023 года харвацкія візы да канца тэрміну дзеяння сапраўдныя для ўезду ў Харватыю, шматразовыя — таксама для ўезду ў Балгарыю, Румынію і на Кіпр.
