Яшчэ адзін цягнік пачаў курсіраваць з Беларусі ў Расею



Так, у штодзённы зварот вяртаецца цягнік № 28/27 Берасце — Масква фарміравання Беларускай чыгункі. Састаў будзе ісці праз станцыю Баранавічы-Палескія.

Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, у першы рэйс цягнік адправіцца з Берасця 1 верасня ў 18.23 і прыбудзе ў сталіцу Расейскай Федэрацыі ў 9.23 наступных сутак. З Масквы цягнік будзе адпраўляцца з 2 верасня ў 23.30 і прыбываць у Берасце у 14.46 наступных сутак.

Звяртаем увагу, што праезд цягнікамі, якія курсіруюць у Расеяю, прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі.

Нагадваем, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія едуць у суседнюю краіну чыгуначным транспартам, абавязаны пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага прыкладання «Падарожнічаю без COVID-19», а таксама выконваць масачны рэжым пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках.

У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй арганізавана курсіраванне 13 пар міжнародных пасажырскіх цягнікоў па наступных напрамках: Менск — Масква, Менск — Адлер, Берасце — Масква, Берасце/Менск — Санкт-Пецярбург, Гомель — Масква, Полацк — Масква, Гомель — Санкт-Пецярбург, Калінінград — Масква, Калінінград — Санкт-Пецярбург, Калінінград — Адлер.

zviazda.by