Яўген Дудкін: Пілігрымкі дапамагаюць нам пабачыць, кім мы ёсць



У Польшчы ўпершыню адбылася беларуская пілігрымка даўжынёю больш двухсот кіламетраў і праходзіла яна з 24 па 31 ліпеня. 20 з больш 30-ці паломнікаў прайшлі гэты шлях цалкам. Людзі былі ўзрушаны штодзённымі супольнымі малітвамі і пачуццём еднасці.

„Было нялёгка, але адначасна радасна,” – кажа ўдзельнік пілігрымкі Яўген Дудкін:

– Там мы бачым, кім мы ёсць. І Бог нам дапамагае нас шліфаваць, выпраўляць нашыя памылкі. Жыццё заўжды такое, што мы хочам казацца лепш, а насамрэч мы не звяртае ўвагі, якія мы сапраўды. І вось гэтыя пілігрымкі даюць магчымасць выявіць, што ў нас не так, што перашкаджае, дапамагае пачуць іншага, бо часам у гэтай мітусні мы не чуем іншага. Адсюль розныя сваркі, адсутнасць кампрамісаў. Вельмі важна быць побач, размаўляць, удакладняць і знаходзіць агульную размову і выбачаць адзін аднаму, калі не так зразумелі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

7 жніўня ў касцёле Святога Аляксандра прайшло богаслужэнне ў гонар паломнікаў з тым, каб згуртаванне беларусаў памнажалася і мацавалася.

Беларускае Радыё Рацыя