Яўген Іванюк: У Нью-Ёрку ёсць паляпшэнне, але істотна нічога не змянілася
У адносінах да абмежавальных мераў у сувязі з каронавірусам у ЗША на дадзены момант выкарыстоўваецца дыферэнцыйны падыход. Усё вельмі залежыць ад штата, горада і нават паштовага кода, – распавёў беларус Яўген Іванюк:
– У прынцыпе нічога не змянілася. Як яно было, так яно і засталося. Толькі што летам менш людзей хварэла, зараз стала больш людзей хварэць. І там было, што паадкрывалі рэстарацыі. У прынцыпе, з большага так і засталося. Тут у Нью-Ёрку штосьці закрываецца, штосьці працуе трошку дзіўным чынам. Але цяпер не такі лакдаўн, як быў, калі толькі пачыналася.
Зараз у ЗША налічваецца 26,7 мільёнаў станоўчых тэстаў на Ковід-19. Гэта фактычна чацвёртая частка ад усяго свету, ва ўсіх краінах разам зафіксавана 105 мільёнаў выпадкаў каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя