Яўген Скрабутан: Значных зрухаў у турыстычнай сферы не адбылося
Нават калі каранцін з польскага боку будзе адменены, а межы стануць адчыненымі — турысты ў Беларусь прыедуць мінімум праз паўгады-год.
У гэтым перакананы берасцейскі кіраўнік агенцтва Propus Яўген Скрабутан. Чакаць паступовага аднаўлення беларуска-польскага турызму пакуль не прыходзіцца, — адзначыў ён:
– Не кожны беларус, мне здаецца, пасля поўнага адкрыцця межаў Польшчы, зможа заехаць туды без праблемаў таму, што ў нас афіцыйна, з аднаго боку, ніякай пандэміі няма, а з іншага боку, паміраюць людзі, цяжка сказаць. Мне здаецца, што для беларусаў, пакуль тут не будуць прынятыя належныя меры па супрацьдзеянні хваробе, беларусам будзе праблематычна выехаць у бліжэйшае замежжа.
Яўген Скрабутан звярнуў увагу на тое, што за апошні месяц значных зрухаў у турыстычнай сферы не адбылося. І пакуль пад пытаннем застаецца тое, якой менавіта стане трансфармацыя такой сферы дзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце