З 1 чэрвеня можна будзе паляцець у Турцыю і Балгарыю з Магілёва



1 чэрвеня аднаўляюцца авіярэйсы з магілёўскага аэрапорта ў Турцыю і Балгарыю. Паляцець у цёплыя краіны з абласнога цэнтра можна будзе на працягу ўсяго лета, паведамляе 34travel.me.

У агульнай складанасці за летні перыяд плануюць ажыццявіць 10 вылетаў у Анталію і 8 – у Бургас. Кіраўніцтва Магілёўскага аэрапорта адзначае, што калі папулярнасць названых рэйсаў захаваецца, то сезон гэтых пералётаў цалкам могуць падоўжыць.

Лятаць у Турцыю з Магілёва пачалі 2 чэрвеня 2017 года, у Егіпет – у кастрычніку 2017-га. У Балгарыю першы чартар адправіўся 13 чэрвеня 2015 года.

Дарэчы, раней у гэтым годзе паведамлялася, што «Магілёўаблтурыст» мае намер у хуткім часе арганізаваць чартарныя рэйсы ў Кітай і назад. Узімку арганізацыя вяла перамовы з кітайскім партнёрам, аднак пакуль усё так і застаецца ў стадыі абмеркавання.