З 1 чэрвеня за выезд за мяжу прыйдзецца заплаціць



Мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі мяжы Беларусі ў Гомельскай і Гарадзенскай абласцях будзе ўведзены з 1 чэрвеня, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Збор для транспартных сродкаў вагою да пяці тон устаноўлены ў памеры адной базавай велічыні (29 рублёў). Яго выплата будзе ажыццяўляцца кіроўцам аўтамабіля ў беларускіх рублях да перасячэння або пры перасячэнні мяжы ў пунктах пропуску.

Сабраныя такім чынам грошы будуць накіроўвацца ў адпаведныя абласныя бюджэты.

Беларускае Радыё Рацыя