З 15 снежня Беларуская чыгунка аднавіла рух цягніка Менск — Мурманск



Цягнік № 66 Менск — Мурманск будзе курсіраваць адзін раз у тыдзень з адпраўленнем з Мінска па серадах у 10.23 і прыбыццём у Мурманск па пятніцах у 5.58. У зваротным напрамку цягнік № 65 Мурманск — Менск будзе адпраўляцца з Мурманска па пятніцах у 20.35 з прыбыццём у Менск па нядзелях у 15.08.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягніка, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

У прэс-цэнтры магістралі нагадалі, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія едуць у Расейскую Федэрацыю чыгуначным транспартам, абавязаны пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожжа без COVID-19», а таксама выконваць масачны рэжым пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках.

Патрабаванні ў адносінах да грамадзян, якія едуць у Рэспубліку Беларусь чыгуначным транспартам: пасажырам неабходна пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за трое сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожжа без COVID-19» або мець пры сабе арыгінал (або копію) дакумента на папяровым носьбіце аб праведзеным курсе вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19.