З 28 сакавіка Украіна закрывае мяжу для рэгулярных зносін



З 28 сакавіка Украіна цалкам закрые авіязносіны і перасячэнне мяжы цягнікамі, але ўкраінцы змогуць перасячы мяжу на ўласным аўто ці пешшу.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

Ён заклікаў украінцаў, якія яшчэ знаходзяцца за мяжой, вярнуцца на працягу двух дзён ці заставацца за мяжой на час абмежаванняў.

«Самалёты будуць да нас прыбываць да пятніцы. У ноч з пятніцы на суботу любыя авіязносіны будуць спынены, як і спалучэнне цягнікамі», – адзначыў міністр.

У той жа час украінцы змогуць перасячы мяжу пешшу або на аўтамабілі.

Урад Украіны увёў надзвычайную сітуацыю па ўсёй краіне і падоўжыў каранцін да 24 красавіка.

Ва Украіне, па апошніх дадзеных, лабараторна пацверджана 145 выпадкаў інфікавання коронавирусом. З іх 5 – смяротныя.

hromadske.ua