З 3 чэрвеня пачынаюцца чыгуначныя зносіны з Беластока да Валілаў у выходныя дні



У суботу (3.06) пачынаюцца чыгуначныя зносіны з Беластока да Валілаў у выходныя дні, кожную суботу і нядзелю на працягу наступных чатырох месяцаў будуць курсіраваць па два цягнікі ў абодва бакі – кажа Рэната Герасімюк з Polregio.

Цягнікі «Poleski» і «Radunin» будуць адпраўляцца з Беластока ў 9.05 і 15.29, з Валілаў — у 10.21 і 16.35. Аднак з 11 чэрвеня – у сувязі са зменай святочнага раскладу – будзе іншы час адпраўлення: з Беластока ў 9:02 і 15:22, з Валілаў – у 10:21 і 16:24.

Рэната Герасімюк дадае, што кожны рэйс — гэта магчымасць з вокнаў цягніка палюбавацца на Кнышынскі лес, а працягласць маршруту — каля 36 км.

Паводле Радыё Беласток.