З 31 сакавіка авіякампанія «Белавія» пераходзіць на летні расклад



ААТ «Авіякампанія «Белавія» ўводзіць новы расклад руху самалётаў у рамках сезона «Лета 2019» з 31 сакавіка па 26 кастрычніка.

Як паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка, у летнім сезоне плануецца працяг выканання рэйсаў зімовага раскладу ў Воронеж з частатой чатыры рэйсы ў тыдзень, а таксама ў Кішынёў, пры гэтым палёты ў сталіцу Малдовы будуць выконвацца штодзень.

У параўнанні з сезонам «Лета 2018» авіякампанія плануе павелічэнне колькасці рэйсаў у Барселону, Рыгу, Сочы, Стамбул да шасці рэйсаў у тыдзень, а ў Алматы, Баку і Берлін да пяці. Палёты ў Караганду і Паўладар будуць выконвацца два разы на тыдзень, у Ерэван — тры. З новага летняга сезона палёты ў Будапешт і Краснадар павялічацца да чатырох раз у тыдзень, а ў Парыж да 11. Для зручнасці пасажыраў у перыяд адпачынкаў у Ларнаку будзе выконвацца да пяці рэйсаў на тыдзень, у Тэль-Авіў да сямі рэйсаў на тыдзень акрамя суботы, па чацвяргах два рэйсы ў дзень.

Акрамя таго, з 30 авіякампанія адкрывае новы рэгулярны напрамак Менск — Талін — Менск з частатой чатыры рэйсы ў тыдзень (па панядзелках, аўторках, чацвяргах і суботах), а з 22 красавіка пачне выконваць рэгулярныя палёты ў аэрапорт «Шарамеццева» двойчы ў дзень , Запланаваныя меры дадуць магчымасць задаволіць попыт пасажыраў на авіяперавозкі і пашырыць транзітныя магчымасці авіякампаніі. «Белавія» працягвае вывучаць магчымасці для адкрыцця новых рэгулярных напрамкаў.

На летні сезон запланавана адкрыццё новых чартэрных кірункаў з вылетам з Менска па наступных маршрутах: Ханьян (Грэцыя), Ламецыя-Тэрме (Італія) і аднаўленне пасля працяглага перапынку палётаў у Энфіду (Туніс).

Што тычыцца новых чартэрных праграм з абласных аэрапортаў краіны, то «Белавія» плануе адкрыць рэйсы з Берасця, Гародні і Магілёва ў Энфіду, а таксама з Гомеля ў Манасцір (Туніс).

Усяго ў летнім сезоне плануецца павелічэнне частот па 15 напрамках, а таксама з’явіцца два новых маршруты. Колькасць чартэрных рэйсаў павялічыцца больш чым на 15 працэнтаў.

zviazda.by