З беларусамі таксама салідарныя ў Сінгапуры



 

З беларусамі таксама салідарныя ў Сінгапуры. Паколькі дыяспара нешматлікая і складае да сотні чалавек, то да акцыі далучаюцца праз выкладванне фатаздымкаў у сацыяльныя сеткі ў падтрымку тых, хто зараз выходзіць на пратэсты, — распавяла беларуска Вольга Васільева:

– Мы бачым, што зараз адбываюцца вялікія змены і гэта вельмі радасныя для нас змены. Спадзяюся, што ўсё ў выніку атрымаецца. Мы, канешне, вельмі хваляваліся. Вельмі спадзяваліся,  і не наважваліся верыць, але мы вельмі рады таму, што адбываецца. І гэта ўсё вельмі хвалюе. Слёзы на вачах. Але першыя дні, канешне, былі цяжкія для ўсіх нас. І мы адчувалі сябе падаўленымі, нам было кепска.

Вольга Васільева звярнула ўвагу на тое, што беларусы Сінгапуру зараз вельмі ўсхваляваныя тым, што яны не могуць прыехаць да сябе на радзіму нават на кароткатэрміновы адпачынак і падтрымаць астатніх беларусаў. Прычына — сітуацыя з каронавірусам, выезд і ўезд з краіны фармальна зачынены.

Беларускае Радыё Рацыя