З Беластока да Вільні можна будзе даехаць на цягніку
11 снежня PKP Intercity запусціць цягнікі з Польшчы ў Літву, аднак гэта будзе не прамое спалучэнне, а з перасадкай. Цягнікі будуць курсіраваць з Кракава праз Варшаву, Беласток і Сувалкі — у Вільню з перасадкай у Моцкаве (Mockava). Цягнікі будуць хадзіць штодзённа.
Да 2020 года ў складзе цягніка «Ганьча» былі вагоны Кракаў-Гродна, якія на станцыі Саколка адчапляліся ад асноўнага складу (Кракаў-Сувалкі) — і ішлі да Гродна. У Беларусь цягник хадзіў да сакавіка 2020 года.
Зараз той самы цягнік будзе ісці да літоўскай Моцкавы. З Беластока ён будзе адпраўляцца ў 10:46, прыбыццё на перасадачную станцыю — 14:41. Перавозчык LTG Link, які павязе пасажыраў з Моцкавы да Вільні, будзе адпраўляцца а 15:05 (прыедзе ў Вільню ў 17:34).
Зваротны шлях будзе выглядаць такім чынам: з Вільні цягнік будзе адыходзіць у 12:10, прыязджаць у Моцкавы — 14:41. З Моцкавы да Беластока цягнік адправіцца ў 15:14 і прыедзе на беластоцкую станцыю ў 17:16.
Сёння цягніком з Беластока можна даехаць толькі да Коўна, прычым цягнік у бок Літвы ходзіць толькі па выходных днях. Затое аўтобуснае злучэнне Беластока і з Вільняй, і з Коўнам штодзённае.