З Чарнігава будуць ладзіцца рэгулярныя экскурсіі ў Гомель
З Чарнігава ўпершыню за ўсю гісторыю горада будуць ладзіцца рэгулярныя экскурсіі ў Гомель. Арганізатарам выступае Чарнігаўскі гістарычны музей імя Тарноўскага.
Экскурсія аднадзённая, а таму гомельская праграма, складзеная для чарнігаўцаў, прадугледжвае толькі экскурсію ў Палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў.
Ці стане гэты экскурсійны тур рэгулярным? Ці змогуць на ім зарабляць турыстычныя аператары? Кажа Дзмітрый Мамчур, чарнігаўскі гісторык і краязнаўца:
– На ўсім гэтым можна зарабіць грошы. Не так шмат трэба ўкласці часу і грошай, каб падняць узровень гэтых паслугаў. З цягам часу ўся гэта справа структуруецца і фактычна ў нас будзе на шмат цікавейшае турыстычнае жыццё, чым цяпер.
Кошт чарнігаўскай пуцёўкі ў Гомель цалкам дэмакратычны – 230 грыўняў, што складае ўсяго 7,5 даляраў.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя