З Латвіі і Літвы па бязвізу ў Беларусь прыехала больш за 600 чалавек – ДПК
З Латвіі і Літвы ў першы дзень бязвізавага рэжыму ў Беларусь уехала 615 замежнікаў, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце Беларусі.

Паведамляецца, што з тых, хто прыехаў у Беларусь, 291 — грамадзяне Латвіі, 78 — неграмадзяне Латвіі, 256 — грамадзяне Літвы.
Нагадаем, Беларусь увяла бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Літвы і грамадзян (неграмадзян) Латвіі з 15 красавіка па 15 траўня ўключна.
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс заклікаў грамадзян краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь і заявіў, што гэта небяспечна.
