З Менска пойдзе новы цягнік — у Архангельск



З 22 красавіка БЧ запускае новы цягнік Менск — Архангельск. Ён будзе курсаваць штотыдзень, паведамілі чыгуначнікі.

Адпраўляцца з Менска цягнік будзе па суботах у 10:22, прыбываць у Архангельск – па панядзелках у 12:24. Час у дарозе – 50 гадзін. Назад з Архангельска цягнік будзе адпраўляцца па панядзелках у 14:47 і прыбываць у Менск па серадах у 15:08.

У Беларусі поезд нумар 366/365 спыняецца на станцыях Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша-Цэнтральная, Багушэўская, Віцебск і Езярышча.

У склад цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны (у тым ліку з купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі).

Продаж білетаў ужо адкрыты.