З Менска ў Варшаву пусцяць штодзённы аўтобус



З 1 верасня з Менска ў Варшаву пусцяць штодзённы аўтобус. Пра намер палепшыць пасажырскае злучэнне паміж беларускай і польскай сталіцамі паведаміла кампанія “Мінсктранс”.

Праўда, перавозчык адразу папярэдзіў, што ў сувязі з чэргамі на мяжы Беларусі з еўрапейскімі краінамі магчымыя затрымкі пры выкананні рэйсаў.

Раней “Мінсктранс” запусціў дадатковыя аўтобусы ў Мюнхен.